Барыс Аракчэеў нарадзіўся 19 красавіка 1926 г. у вёсцы Турбанава (Яраслаўская вобласьць, Расея).
Удзельнічаў у Другой Сусьветнай Вайне.
Скончыў Менскую Мастацкую Вучэльню (1953), Беларускі Дзяржаўны Тэатральна-Мастацкі Інстытут (1959) (пэдагогі X. Ліўшыц, У. Цьвірка, А. Волкаў, А. Мазалёў).
З 1959 удзельнічаў у мастацкіх выставах.
З 1964 - выкладчык малюнка, жывапісу і кампазыцыі ў Менскай Мастацкай Вучэльні імя Глебава.
З 1971 выкладаў на катэдры жывапісу Беларускай Акадэміі Мастацтваў.

Імя таленавітага жывапісца, Заслужанага дзеяча мастацтваў Барыса Аракчэева, трывала ўвайшло ў лік майстроў выяўленчага мастацтва ня толькі Беларусі, але і далёка за яе межамі.
Творы Барыса Аракчэева падкрэсьлена манумэнтальныя, манумэнталізм у яго - гэта ня толькі якасьць формы, але і выраз сутнасьці ўспрыманьня прыроды і чалавека, іх велічы і моцы. У сваіх творах мастак дасягнуў вялікай свабоды і цэласьці жывапісу, духоўнай канцэпцыі выявы, эмацыйнага зараду пісаньня.
Барыс Аракчэеў прыўнёс у беларускае мастацтва трывалыя рэалістычныя традыцыі, тонкае паэтычнае ўспрыманьне беларускай прыроды, самастойную маляўнічую мову. Ён сумяшчаў творчасьць з навукай і пэдагагічнай працай. Як было сказана - з 1964 па 1996 год ён выкладаў. Падрыхтаваў і выпусьціў не адзін дзясятак вядомых мастакоў, якія з павагай успамінаюць свайго настаўніка.

Б. Аракчэеў - дацэнт, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
З 1992 па 2006 пэрсанальныя мастацкія выставы Б. Аракчэева праходзілі ў Менску і Бабруйску.
Асноўныя мастацкія выставы Аракчэева праходзілі ў Маскве (Расея), Навасібірску (Расея), Чэлябінску (Расея), Кемерава (Расея), Менску, Нотынгеме (Ангельшчына), Рызе (Лацьвія), Вільня (Летува), Варшаве (Польшча).
Творы мастака знаходзяцца ў шматлікіх музэях, фондах і мастацкіх галерэях. Таксама творы Аракчэева знаходзяцца ў Музэі горада Нью-Ёрк, прыватных калекцыях Беларусі, Расеі, Італіі, Францыі, Нямеччыны, Польшчы, Ангельшчыны, Канады, Сэрбіі, Галяндыі.
Карціны на сайце