Вы праглядаеце журнал [info]rodnyja_vobrazy

Сак 2012

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Tags

Распрацавана LiveJournal.com

Літаратурны тлумачальны слоўнік

На сайце распрацавана новая функцыя. Прадстаўляем Вашай увазе «Літаратурны тлумачальны слоўнік». Ён створаны для навучэнцаў і ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай.
Гэтая функцыя дае магчымасьць атрымаць тлумачэньне слова адразу ў тэксьце, які Вы чытаеце. Для гэтага трэба проста вылучыць патрэбнае слова або двойчы націснуць на яго левай кнопкай “мышы”, і тлумачэньне зьявіцца аўтаматычна (калі яно ёсьць у базе дадзеных слоўніка):



Можна вылучыць частку слова:



Таксама функцыя працуе і як звычайны слоўнік – можна атрымаць тлумачэньне патрэбнага слова, проста знайшоўшы яго ў каталогу:



База дадзеных слоўніка зьмяшчае каля 37000 словаў. Функцыя працуе ў разьдзелах “Літаратура”, “Вершы”, “Артыкулы”, “Інтэрв’ю”, “Біяграфіі” і інш.

Тэкст для прыкладу (У. Караткевіч «Чорны замак Альшанскі»)
Тлумачальны слоўнік

Дзякуй за ўвагу.
Адміністрацыя сайта.

Comments

Скажыце, калі ласка, а хто аўтар этнічнага слоўніка, што на вашым сайце? І ці існуе гэты слоўнік у папяровым выглядзе?
У разьдзеле "Этнічны слоўнік" разьмешчаны матэр'ялы з кнігі "Беларуская міфалогія" і некаторыя артыкулы з кнігі "Этнаграфія Беларусі". А аўтараў трэба ўдакладняць.
Дзякуй, "Беларускую міфалогію" я ўжо апазнала :)
Было б цудоўна, каб слоўнік гэты зьявіўся таксама й на slounik.org + у фармаце StarDict. :)
Куды можна дасылаць памылкі друку? Часам сустракаю, магла б дапамагчы.

Edited at 2012-02-11 16:23 (UTC)
admin @ rv-blr.com

ці калі вы зарэгістраваны на сайце : адпраўляйце паведамленьні карыстальніку PL - http://rv-blr.com/setup/profile/57

Edited at 2012-02-15 14:51 (UTC)