?

Log in

No account? Create an account

Лют 2015

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728

Tags

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com

Папярэднія 20

02 Лют 2015

mastaki.by – Мастакі. Беларускі жывапіс

Жывапіс з сайта «Родныя вобразы» пераехаў на новы сайт. Прадстаўляем вашай увазе: Мастакі. Беларускі жывапіс

mastaki_small

21 Жнв 2012

Адам Глёбус

Сапраўднае імя Адама Глёбуса – Уладзімер Адамчык. Ён нарадзіўся 29 верасьня 1958 г. у горадзе Койданава (Дзяржынск) у сям'і пісьменьніка Вячаслава Адамчыка.
З 1959 жыве Менску. Скончыў пэдагагічнае адзьдзяленьне Менскай Мастацкай Вучэльні (1977), Беларускі Дзяржаўны Тэатральна-Мастацкі Інстытут (1983). Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам у часопісе «Крыніца-Родник» (з 1987).
Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасьцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). Заснавальнік Таварыства Маладых Літаратараў «Тутэйшыя» (1986-1990).
   
Працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць зь вершамі ў 1981 (газэта «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданьняў, 1989), «Сьмерць – мужчына» (1992), «Скрыжаваньне» (1993), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамерон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Тэксты» (зборнік ўсіх папярэдніх кніг, 2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчасьнікі» (2006), «Літары» (2006), «Казкі» (2007), «Convolutus», «Замак» (2008), «play.by» (2009). Публікаваўся ў складзе зборнікаў «Тутэйшыя» (зборнік твораў удзельнікаў Таварыства «Тутэйшыя», 1989), «Круглы год» (зборнік хоку беларускіх паэтаў, 1996).
   
Вершы і апавяданьні А. Глобуса перакладзены на асноўныя мовы сьвету, а таксама на асяцінскую і каталёнскую, друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Славеніі, Чэхіі, Польшчы і Расеі.
Вядзе блёг http://adam-hlobus.livejournal.com/
   

Карціны на сайце

31 Сак 2012

Гутарка з Верай Анціпавай

Вера Анціпава – перакладчык па адукацыі, арт-дырэктар фестывалю кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile, які аб’яднаў 35 краін свету вакол тэмы вечнага рухавіка, і стаў сапраўднай падзеяй у беларускай культурнай прасторы, распавядае пра сваё захапленне кінематографам і ўражанні ад працы на творчай пляцоўцы.
Гутарка з Верай Анціпавай: "Кароткаметражныя фільмы – гэта як уздых". (Гутарыла Юлія Новік.)
Вера Анціпава. Фота з уласнага архіву.

02 Стд 2012

Адольф Гугель

Адольф Гугель (1915-1999) – мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Знаёмства зь яго жывапісам дазваляе адразу ўбачыць галоўнае – у сваіх палотнах ён стварыў асабісты, толькі яму ўласцівы сьвет мастацкіх вобразаў. Гэты сьвет увасабляецца ў творах розных жанраў, сярод якіх гістарычная і бытавая карціна, партрэт, пейзаж...
Нарадзіўся мастак у 1915 годзе ў Вене ў сям'і рабочага. Дзяцінства і юнацтва былі нялёгкімі. Абставіны склаліся так, што ён да 1924 года выхоўваўся ў дзіцячым доме, дзе навучыўся маляваць. У 1936 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча. Адным зь яго непасрэдных настаўнікаў быў вядомы тады жывапісец і пэдагог, выхаванец ВХУТЕМАСа I. В. Ахрэмчык. Менавіта ён, як гарачы прыхільнік рэалістычнага мэтаду ў мастацтве, аказаў плённы ўплыў на творчае станаўленьне будучага мастака. Самае галоўнае, што было ўспрынята ў гады вучобы, – уменьне ўважліва назіраць жыцьцё, адбіраць у ім самае характэрнае, тыповае, быць шчырым.
Адольф Гугель.    Беларускія прасторы. 1980
...На працягу дзесяткаў гадоў творчасьць жывапісца захапляла няспыннымі мастакоўскімі пошукамі. Гэта, безумоўна, было зьвязана з тым, што неаднаразова адзначалася крытыкай: усё растучая ўвага мастакоў Беларусі да гістарычных і гісторыка-рэвалюцыйных тэм і характар іх канкрэтнага ўвасабленьня маюць адзіныя вытокі – імкненьне глыбока і рознабакова асэнсаваць асноўныя этапы разьвіцьця грамадства ў яго гістарычнай пераемнасьці.
Творчасьць Адольфа Гугеля – гэта сьвет разнастайных, складаных, драматычных чалавечых характараў, сьвет строгай лёгікі, дакладных ведаў і напружанай вастрыні душэўнага хваляваньня, сьвет інтэлектуальнага роздуму і дабраты да людзей. За паўстагодзьдзя свайго творчага жыцьця ён стварыў мастацтва, якое працягвае мяняцца па сёньняшні дзень, але заўсёды застаецца разумным, рэалістычным, напоўненым вялікім унутраным сацыяльным сэнсам.
Вязынка. Вясна. 1984    Дзяўчынка ля вакна. 1974
Мастацтва А. Гугеля ўвабрала ў сябе найважнейшыя думкі і пачуцьці часу. Ужо зараз некаторыя яго работы ўспрымаюцца клясычнымі, заняўшымі сваё шаноўнае мейсца ў скарбніцы пасьляваеннага беларускага савецкага жывапісу. Дзеля гэтага мастаку патрабавалася многае: кампазыцыйны дар, талент рысавальшчыка і каларыста, майстэрства рэжысёра, шырыня і дакладнасьць ведаў вучонага-дасьледчыка гістарычных зьяў, чуткасьць паэта-лірыка, вернасьць паглыбленага аналізу сучасных грамадскіх працэсаў.
Лімоны. 1959    Флёксы. 1975

Карціны на сайце

28 Снж 2011

"Галерэя калядных цудаў"

Галерэя “Ў” чарговы раз арганізавала цудоўнае каляднае свята для дзяцей пад назвай “Каралеўства маленькіх цмокаў”. Мерапрыемства праводзілася 24-25 снежня з 12 да 19 гадзін у самой галерэі, якая на пэўны час ператварылася ў сапраўдны казачны замак для маленькіх прынцаў і прынцэс, што весела бегалі ў папяровых каронах-самадзелках па чатырох залах сваіх уладанняў...
Артыкул пра Калядны фэст для дзяцей: "Галерэя калядных цудаў". (Аўтар Алена Босава.)
Падчас майстар-класаў.

20 Снж 2011

Гутарка з Віталём Рыжковым

Віталь Рыжкоў – вядомы паэт, перакладчык, пераможца трох паэтычных слэмаў у Беларусі і Ўкраіне, актыўны ўдзельнік літаратурнага працэсу, аўтар кнігі паэзіі «Дзверы, замкнёныя на ключы» (2010). Віталь пагадзіўся адказаць на некалькі пытанняў для нашага сайта.
Гутарка з Віталём Рыжковым: "Slam, bam, thank you ma'am!". (Гутарыла Юлія Новік.)
Віталь Рыжкоў. Фота Вольгі Палубенка

19 Снж 2011

Гутарка з Алёнай Беланожкай

16 снежня ў Доме Кіно абвешчаны вынікі Рэспубліканскага конкурсу маладых сцэнарыстаў. За стварэнне літаратурнага сцэнарыя мультыплікацыйнага фільма “Калядная казка” рэжысёр, сцэнарыст, пісьменніца Алёна Беланожка атрымала другую прэмію (першая не прысуджалася).
Гутарка з Алёнай – пра творчасць, працу ў розных жанрах, арганізацыю і рэкламу культурных праектаў: "Сцэнар поспеху". (Гутарыла Юлія Новік.)
Алёна Беланожка. Фота з асабістага архіву

Барыс Аракчэеў

Барыс Аракчэеў нарадзіўся 19 красавіка 1926 г. у вёсцы Турбанава (Яраслаўская вобласьць, Расея).
Удзельнічаў у Другой Сусьветнай Вайне.
Скончыў Менскую Мастацкую Вучэльню (1953), Беларускі Дзяржаўны Тэатральна-Мастацкі Інстытут (1959) (пэдагогі X. Ліўшыц, У. Цьвірка, А. Волкаў, А. Мазалёў).
З 1959 удзельнічаў у мастацкіх выставах.
З 1964 - выкладчык малюнка, жывапісу і кампазыцыі ў Менскай Мастацкай Вучэльні імя Глебава.
З 1971 выкладаў на катэдры жывапісу Беларускай Акадэміі Мастацтваў.
Барыс Аракчэеў    Барва восені. 1979
Імя таленавітага жывапісца, Заслужанага дзеяча мастацтваў Барыса Аракчэева, трывала ўвайшло ў лік майстроў выяўленчага мастацтва ня толькі Беларусі, але і далёка за яе межамі.
Творы Барыса Аракчэева падкрэсьлена манумэнтальныя, манумэнталізм у яго - гэта ня толькі якасьць формы, але і выраз сутнасьці ўспрыманьня прыроды і чалавека, іх велічы і моцы. У сваіх творах мастак дасягнуў вялікай свабоды і цэласьці жывапісу, духоўнай канцэпцыі выявы, эмацыйнага зараду пісаньня.
Барыс Аракчэеў прыўнёс у беларускае мастацтва трывалыя рэалістычныя традыцыі, тонкае паэтычнае ўспрыманьне беларускай прыроды, самастойную маляўнічую мову. Ён сумяшчаў творчасьць з навукай і пэдагагічнай працай. Як было сказана - з 1964 па 1996 год ён выкладаў. Падрыхтаваў і выпусьціў не адзін дзясятак вядомых мастакоў, якія з павагай успамінаюць свайго настаўніка.
Трывожны заход. 1964    Восеньскае багацьце. 1956
Б. Аракчэеў - дацэнт, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
З 1992 па 2006 пэрсанальныя мастацкія выставы Б. Аракчэева праходзілі ў Менску і Бабруйску.
Асноўныя мастацкія выставы Аракчэева праходзілі ў Маскве (Расея), Навасібірску (Расея), Чэлябінску (Расея), Кемерава (Расея), Менску, Нотынгеме (Ангельшчына), Рызе (Лацьвія), Вільня (Летува), Варшаве (Польшча).
Творы мастака знаходзяцца ў шматлікіх музэях, фондах і мастацкіх галерэях. Таксама творы Аракчэева знаходзяцца ў Музэі горада Нью-Ёрк, прыватных калекцыях Беларусі, Расеі, Італіі, Францыі, Нямеччыны, Польшчы, Ангельшчыны, Канады, Сэрбіі, Галяндыі.
Бэз ля калодзежа. 1956    Туманная раніца на рацэ Сож

Карціны на сайце

13 Снж 2011

Фотарэпартаж з "Выяваў-2011"

Штогадовы праэкт прома-групы ВЮ “Выявы” прайшоў у трэйці раз – пад назвай “Трохмоўе”, зьяднаўшы беларускую, польскую, ангельскую мовы і творцаў, якія імі натхняюцца. Мерапрыемства адбылося 7 сьнежня ў музэі імя Янкі Купалы.
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж: "Трохмоўныя Выявы".
Выступ Андрэя Хадановіча на праэкце

03 Ліс 2011

Антон Вырва – малады мастак

Антон Вырва нарадзіўся 24 кастрычніка 1985 года ў горадзе Крычаў Магілёўскай вобласьці.
1996-2001 – навучаўся ў крычаўскай мастацкай школе.
2001-2005 – навучаўся ў Магілёўскай вучэльне культуры, адзьдзяленьне керамікі.
З 2004 года ўдзельнік рэспубліканскіх, міжнародных выставаў і плэнэраў па жывапісе, а таксама лаўрэат шматлікіх конкурсаў па выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У 2005 годзе – стыпендыят спэцыяльнага фонда РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.
2005-2011 – навучаўся ў Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў, адзьдзяленьне станковага жывапісу. Навучаўся ў М. Данцыга.
Антон Вырва    Кастрычнік. 2009
У 2011 годзе – удзельнік міжнароднага плэнэру па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» – узнагароджаны дыплёмам.
У 2011 годзе – магістрант Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў.
Працуе ў жывапісе, жанрах карціны, краявіду, нацюрморта. Працы знаходзяцца ў Мастацкім Музэі ім. П.У. Масьленікава (Магілёў), Аршанскай Карціннай Галерэі і прыватных зборах Магілёва, Менска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Філадэльфіі, Пэнсільваніі (ЗША), Мельбурна (Аўстралія).
Жыве ў Менску.
Дзяўчына ў хустцы. 2009    Вечаровыя промні. 2009

Карціны на сайце

19 Кст 2011

Леанід Шчамялёў

Леанід Шчамялёў нарадзіўся 5 лютага 1923 года ў Віцебску. Жывы клясык беларускага мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны мастак Беларусі.
1952 – Менская мастацкая вучэньня.
1959 – Беларускі Тэатральна-Мастацкі Інстытут (зараз Беларуская Дзяржаўная Акадэмія Мастацтваў).
Леанід Шчамялёў   Ранішні сон. 1984
1964 – член Саюза Мастакоў БССР (зараз Беларускі Саюз Мастакоў).
1959-1966 – выкладчык у Менскай Мастацкай Вучэльне.
1968-1974 – выкладчык у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву ім. І.Ахрэмчыка.
1975-1977 – Выкладчык на архітэктурным факультэце Беларускага Палітэхнічнага Інстытута (зараз Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Ўнівэрсытэт).
Зіма на рацэ Іслач. 1997   Блакітны нацюрморт. 1995
1977-1982 – першы сакратар Праўленьня Саюза Мастакоў БССР.
1982-1986(?) – старшыня Праўленьня Мастацкага фонда БССР.
1983-1987 – член Праўленьня Саюза Мастакоў СССР.
1992-2002 – член Праўленьня Беларускага Саюза Мастакоў.
2002-2005 – старшыня Праўленьня Беларускага Саюза Мастакоў.
У Менску ў 2003 годзе адчынена муніцыпальная (дзяржаўная) Гарадская мастацкая галерэя твораў Леаніда Шчамялёва, аснову якой склалі творы, якія мастак падараваў гораду.
Ганнушка. 1996   Цяпло зямлі. 1991

Карціны на сайце

26 Врс 2011

Гутарка з прома-групай "ВЮ"

Пералічваць, чым займаецца прома-група VU, – вельмі адказны занятак. Каб асэнсаваць глабальныя мэты іхнай дзейнасці – патрэбен час. Чаго вартыя адны цытаты з прэс-рэлізаў: “Ствараць дыялог розных відаў мастацтваў і культур”; “Рэкламаваць беларускую культуру і мову на розных узроўнях крэатыўнага асяродку і ў міжнародных праектах”; “Адаптаваць новыя тэхналогіі і медыя да культурнай сферы”...
Калі ўзнікла ідэя зрабіць інтэрв’ю і былі падрыхтаваны першыя пытанні, толькі тады стала зразумела ў пэўнай меры, што мець справы з прома-групай “VU” – сапраўды адказны занятак. Вялікая колькасць SMS-паведамленняў, электронных лістоў, тэлефонных званкоў – для адказаў былі актыўна задзейнічаны ўсе магчымыя віды сучасных камунікацыйных каналаў.
Юлія Новік, Віка Трэнас: "Заставацца інтэрактыўнымі і незалежнымі" (гутарыў Юры Несцярэнка)
Віка Трэнас і Юлія Новік. Фота Артура Прупаса

19 Врс 2011

Інтэрв'ю з Ганнай Новік

Першая кніга паэткі, мастачкі ды музыкі Ганны Новік пабачыла сьвет напачатку года.
Ганна, акрамя паэтычнай дзейнасьці, зьяўляецца навучэнкай ГДУ імя Скарыны, актыўнай ўдзельніцай Гомельскай філіі ТБМ, сурэдактарам самвыдатаўскай газэты “Толькі разам”.
Пра ўласна кнігу, захапленьні і літаратурнае жыцьцё ў размове з паэткай: "Ад настаўніцкай паэзіі да журналісцкай прозы"
Ганна Новік.

19 Жнв 2011

Гутарка з Уладзімірам Любінскім

З пачатку 90-х і да канца 2000-х імя Уладзіміра Любінскага непарыўна звязана з групай “Blue Street Friends”. Любінскага ведаюць як музыканта, які валодае незвычайнай і арыгінальнай тэхнікай ігры. Кажуць, што аналогіі можна знайсці і ў сусветнай гітарнай практыцы. Але Любінскі грае не так, як, напрыклад, граў вядомы блюзмэн, канадзец Джэф Хілі – адрозненне і ў левай руцэ, дзе Любінскі актыўна выкарыстоўвае маленькі слайдэр на адну фалангу, і ў правай, дзе выкарыстоўваецца “пазногцевы” спосаб ды спецыяльныя плектры-напалечнікі.
Калісьці, на пачатку 80-х, Уладзімір пачынаў сваю музычную дзейнасць у групе “Ліфт”. Пазней былі “Метро”, студыя пры “Песнярах”, “Рада”, “Доктор Моро”, шэраг піцерскіх каманд...
Гутарка з Уладзімірам Любінскім: «Сябра з блюзавай вуліцы». (гутарыў Юры Несцярэнка)
Уладзімір Любінскі. Выступленне на блюзавым фестывалі ў 1997 годзе.

20 Чэр 2011

Фотаальбом "Пакланіся прыродзе"


Фотаальбом "Пакланіся прыродзе"
(Аўтар-складальнік Дз. Бяспалы, Менск, Выдавецтва "Беларусь", 1984)
Сабраныя ў гэтым альбоме фотаздымкі адкрыюць багацьце і хараство роднай прыроды і нагадаюць, што яе трэба берагчы, ахоўваць, каб заўсёды на тваёй зямлі пляскаліся аб берагі хвалі чыстай вады, каб шумелі лясы і ў іх ніколі не замаўкалі птушыныя галасы, каб поўзалі, ляталі маленькія дзіўныя істоты – насякомыя, каб зямля-карміцелька давала вялікі ўмалот, каб і будучыя пакаленьні маглі карыстацца ўсімі прыроднымі багацьцямі.

12 Чэр 2011

"Паэзія, якая ёсьць паэзіяй"

У сьценах гарадзенскага музэя Максіма Багдановіча 9 чэрвеня адбылася прэзентацыя кнігі паэзіі маладой паэткі Ганны Аўчыньнікавай “Ад зачыненай брамы”. Зборнік чакаў свайго выхаду амаль тры з паловай гады, а выйшаў сёлета пад кіраўніцтвам Гарадзенскага абласнога адзьдзяленьня "Таварыства беларускай школы".
Фотарэпартаж з прэзентацыі кнігі (падрыхтавала Іна Севярын)
Ганна Аўчыньнікава.

27 Тра 2011

Уладзімер Кожух

Уладзімер Кожух нарадзіўся ў 1953 годзе ў горадзе Драгічын Брэсцкае вобласьці.
1968-1972 – вучоба ў Менскім мастацкім вучылішчы.
1972-1978 – вучоба на адзьдзяленьні станковага жывапісу Беларускага Дзяржаўнага Тэатральна-Мастацкага Інстытута.
1981-1983 – вучоба ў творчых майстэрнях Акадэміі Мастацтваў СССР у Менску.
1985 – уступае ў Саюз Мастакоў Беларусі. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, а таксама групавых мастацкіх выстаў у ЗША, Фінляндыі, Нямеччыне, Славакіі.
1994 – прыняў удзел у першым Міжнародным Пленэры па жывапісу імя М. Шагала ў г. Віцебску.
Падарожжа ў начы. 1993   Сон. 1993
Кожная сустрэча з творамі Ўладзімера Кожуха – гэта ня толькі мастакоўская споведзь, але і адкрыцьцё Сьвету, напоўненае глыбінным філязофскім зьместам, чароўнымі адценьнямі фарбаў. Гэта і мастакоўская надзея, якая паўстае ў вобразе Музы, – любімай жанчыны, сьветлага сымбаля ўсяго першароднага і вечнага.
Свой крыж творчых пошукаў Уладзімер Кожух нясе штодня па абранаму ім цаліку і ў гэтай хадзе імкнецца выказаць жывапісна пластычнымі сродкамі вечныя ідэі быцьця чалавека.
Мэлёдыя надыходзячай ночы. 1994   Калі ноч становіцца ранкам. 1994
Жывапісная мэлёдыка палотнаў Уладзімера Кожуха напоўнена своеасаблівым адметным эмацыянальным гучаньнем. Агульнай для яго стала лірычная лінія, якая спадарожнічае дзівосным жаночым вобразам, што захапляюць ня толькі прыгожасьцю, гарманічнасьцю, але і напаўняюць кожную работу сьветлай паэзіяй высокіх пачуцьцяў.
Уладзімер Кожух імкнецца да высокай духоўнасьці і нясе яе ў сваіх творах. Дух веры, сьвятла і чысьціні праходзіць празь яго сэрца і пасяляецца ў кожным яго палатне, надзяляючы і нас высокімі шчасьцем далучэньня да сапраўднага мастацтва.

Карціны Ўладзімера Кожуха на сайце

12 Сак 2011

Фотарэпартаж з "Кірмаша мусаў – 2011"

У музеі Купалы завяліся хобіты! Суполка "Літаратурнае прадмесце" правяла традыцыйны кірмаш мусаў – аўкцыён, на якім можна пазбавіцца ад непатрэбных падарункаў, абмяняцца цікавымі рэчамі, а таксама пачуць незвычайныя гісторыі.
Фотарэпартаж з кірмаша мусаў. (падрыхтавала Кацярына Асташук)

Людміла Рублеўская.

15 Лют 2011

«Сузор’е кніг у лютым»

Люты – самы “кніжны” месяц года. 9-13 лютага ў выставачным комплексе Белэкспа прайшла традыцыйная Мінская міжнародная выстава-кірмаш, за нумарам ХVIII.
Каля рознакаляровых стэндаў 120 удзельнікаў выставы сабраліся наведвальнікі самага рознага ўзросту і літаратурных густаў.
Рэпартаж з выставы. (Падрыхтавала Юлія Новік. Фота аўтара.)

Стэнд Германіі.

31 Стд 2011

Віктар Шматаў

Віктар Шматаў (1936-2006) – мастак на Чарнобыльскую тэму, навуковец-мастацтвазнаўства. Ён нарадзіўся 9 траўня 1936 года ў гарадскім пасёлку Камарын Гомельскай вобласьці.
У 1955 завяршыў навучаньне ў Менскім Мастацкім Вучылішчы. У 1862 завяршыў навучаньне на кафедры жывапісу Беларускага Дзяржаўнага Тэатральна-Мастацкага Інстытута.
З 1971 - сябра Беларускага Саюза Мастакоў. Зьяўляецца доктарам мастацтвазнаўства.
З 1963 па 1990 займаўся навуковай дзейнасьцю ў Інстытуце Мастацтвазнаўства Этнаграфіі і Фальклору АН Беларусі. Аўтар манаграфій: "Сучасная беларуская графіка 1945-1977", "Беларуская кніжная гравюра XVI-XVIII ст.", "Мастацтва кнігі Францыска Скарыны".
Памёр 21 верасьня 2006 года ад інсульта.
Віктар Шматаў.    Маці. 1979-1994.
Віктар Шматаў вядомы на Беларусі як мастак і навуковец-мастацтвазнаўства. Яго творы экспанаваліся на рэспубліканскіх і замежных групавых і пэрсанальных выстаўках у тым ліку ў ЗША, Італіі, Нямеччыне. Яго карціна "Маці" знаходзіцца ў штаб-кватэры Эўрапарлямэнта ў Бруселі. Ён аўтар шэрагу манаграфічных прац па гісторыі старадрукаў і мастацкага аздабленьня кнігі, а таксама шэрагу манаграфій пра выдатных дзеячоў беларускага мастацтва.
Усё вышэй сказанае, як бы мовіць, статыстыка і тое невычарпальная. За ёй стаіць неардынарная асоба зь вялікай душой, глубокім пачуцьцёвым сьветам і надзвычайнай працавітасьцю, бязьмежна адданая служэньню Беларусі.
Адна ня бедна. 1992.    Палесьсе. 1992.
Ён быў ня толькі павадыром, але і безнадзейным ахвярнікам. Не зьлічыць тыя дні і гадзіны, што правёў ён у Чарнобыльскай зоне, рэгіёнах роднага Палесься, ратуючы каштоўнасьці матэрыяльнай і духоўнай культуры, і занатоўваючы на жывапісных палотнах зыходзячую ў нябыт прыгажосьць аднаго з унікальных рэгіёнаў як у Беларусі, так і ўсёй Эўропы. Ручнікі на крыжах у яго палотнах "...нібы той жалобны крык птушкі над кінутым гняздом, лунаюць з карціны ў карціну."
На нашых вачах адыйшоў у вечнасьць Віктар Шматаў – калос беларускай культуры XX стагодзьдзя. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Фондах Беларускага саюза мастакоў, Магілёўскага музэя імя Масьленікава, у Брагінскім і Нараўлянскім краязнаўчых музэях.
Тут была вёска. 1988.    Сялянскі дворык. 1992.

Аўтабіяграфія
Карціны Віктара Шматава на сайце
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва вывезенае Шматавым з Чарнобыльскай зоны

Папярэднія 20