?

Log in

No account? Create an account

Лют 2015

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728

Tags

Распрацавана LiveJournal.com

Адольф Гугель

Адольф Гугель (1915-1999) – мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Знаёмства зь яго жывапісам дазваляе адразу ўбачыць галоўнае – у сваіх палотнах ён стварыў асабісты, толькі яму ўласцівы сьвет мастацкіх вобразаў. Гэты сьвет увасабляецца ў творах розных жанраў, сярод якіх гістарычная і бытавая карціна, партрэт, пейзаж...
Нарадзіўся мастак у 1915 годзе ў Вене ў сям'і рабочага. Дзяцінства і юнацтва былі нялёгкімі. Абставіны склаліся так, што ён да 1924 года выхоўваўся ў дзіцячым доме, дзе навучыўся маляваць. У 1936 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча. Адным зь яго непасрэдных настаўнікаў быў вядомы тады жывапісец і пэдагог, выхаванец ВХУТЕМАСа I. В. Ахрэмчык. Менавіта ён, як гарачы прыхільнік рэалістычнага мэтаду ў мастацтве, аказаў плённы ўплыў на творчае станаўленьне будучага мастака. Самае галоўнае, што было ўспрынята ў гады вучобы, – уменьне ўважліва назіраць жыцьцё, адбіраць у ім самае характэрнае, тыповае, быць шчырым.
Адольф Гугель.    Беларускія прасторы. 1980
...На працягу дзесяткаў гадоў творчасьць жывапісца захапляла няспыннымі мастакоўскімі пошукамі. Гэта, безумоўна, было зьвязана з тым, што неаднаразова адзначалася крытыкай: усё растучая ўвага мастакоў Беларусі да гістарычных і гісторыка-рэвалюцыйных тэм і характар іх канкрэтнага ўвасабленьня маюць адзіныя вытокі – імкненьне глыбока і рознабакова асэнсаваць асноўныя этапы разьвіцьця грамадства ў яго гістарычнай пераемнасьці.
Творчасьць Адольфа Гугеля – гэта сьвет разнастайных, складаных, драматычных чалавечых характараў, сьвет строгай лёгікі, дакладных ведаў і напружанай вастрыні душэўнага хваляваньня, сьвет інтэлектуальнага роздуму і дабраты да людзей. За паўстагодзьдзя свайго творчага жыцьця ён стварыў мастацтва, якое працягвае мяняцца па сёньняшні дзень, але заўсёды застаецца разумным, рэалістычным, напоўненым вялікім унутраным сацыяльным сэнсам.
Вязынка. Вясна. 1984    Дзяўчынка ля вакна. 1974
Мастацтва А. Гугеля ўвабрала ў сябе найважнейшыя думкі і пачуцьці часу. Ужо зараз некаторыя яго работы ўспрымаюцца клясычнымі, заняўшымі сваё шаноўнае мейсца ў скарбніцы пасьляваеннага беларускага савецкага жывапісу. Дзеля гэтага мастаку патрабавалася многае: кампазыцыйны дар, талент рысавальшчыка і каларыста, майстэрства рэжысёра, шырыня і дакладнасьць ведаў вучонага-дасьледчыка гістарычных зьяў, чуткасьць паэта-лірыка, вернасьць паглыбленага аналізу сучасных грамадскіх працэсаў.
Лімоны. 1959    Флёксы. 1975

Карціны на сайце

Comments